У беларускім войску зноў раптоўная праверка



У беларускім войску зноў раптоўная праверка. Міністэрства абароны паведаміла, што сёння, 11 студзеня, па рашэнні міністра пачалася раптоўная праверка пытанняў баявой гатоўнасці ў адным з падраздзяленняў. Праверка праводзіцца ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

Месяц таму, 13 снежня 2022 года, Міністэрства абароны абвясціла раптоўную праверку гатоўнасці арміі. Войскі накіравалі ў пэўныя раёны для аховы і абароны, устаноўкі інжынернага абсталявання. Таксама стаяла задача навесці маставыя пераправы праз Нёман і Бярэзіну. Тая праверка скончылася 19 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя

Array