Анонс перадачы „Мы бачым”
Былая палітзняволеная, валанцёрка «Краіны для жыцця» Таццяна Астроўская, якая цяпер з сям´ёй знаходзіцца ў бяспецы, сведчыць пра тое, што СІЗА на Валадарцы і Акрэсціна працуюць у рэжыме фізічнага і маральнага знішчэння палітзняволеных. Яе ўразілі тыя, хто там працуе.

Кажа Таццяна Астроўская:
– Для цэнзараў Валадаркі будзе асобны круг ада, таму што 80% лістоў не даходзяць. Ствараюцца такія ўмовы, каб людзі там пакутавалі. Вельмі неадукаваныя наглядчыкі. Дзе яны іх толькі знаходзяць?
Паводле Таццяны, зняволеныя, асабліва палітычныя, жывуць без дзённага святла, у смуродзе, з харчаваннем, не магчымым для ўжывання, пад пастаянным наглядам канваіраў.
Больш пра ўмовы ўтрымання на Валадарцы і Акрэсціна Таццяна Астроўская раскажа ў публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”, якая прагучыць на Беларускім Радыё Рацыя 13 студзеня ў 21.30 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя