У Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі Расеі
Мінабароны паведаміла, што ў Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі Расеі генерал Алег Салюкоў.
-

Фота: РИА Новости
Ён узначальвае камісію расейскага Мінабароны, якая накіравана для інспекцыі расейскіх падраздзяленняў сумеснай групоўкі войскаў.
Тым часам, як праведамляе дзяржаўнае агенства Белта, у Беларусь збіраецца міністр замежных справаў Расеі. Сяргей Лаўроў прыляціць у Беларусь 19 студзеня. У Беларусі Лаўроў паўдзельнічае ў штогадовым супольным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расеі.
Паведамляецца, што будзе разглядацца супрацоўніцтва ў «галіне замежнапалітычнага планавання і каардынацыя беларуска-расейскіх дзеянняў у дачыненні да Еўразвязу, NАТО і Рады Еўропы».
Апошні раз Сяргей Лаўроў пабываў з візітам у Менску 19 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
Array