Палітзняволеных сужэнцаў-журналістаў пакаралі „хатняй хіміяй”



Палітзняволеных сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі „хатняй хіміяй”.

Як стала вядома БАЖ, згодна з рашэннем суда, Сняжане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, яе мужу Аляксандру — 3 гады. Такія ж тэрміны для іх патрабаваў бок дзяржаўнага абвінавачання.

Ім быў інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Пасля агалошвання судовага рашэння мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.