Леўшуноў — шосты ў рэйтынгу лепшых праспектаў драфту НХЛ-2024 па версіі Elite Prospects
Беларускі абаронца Арцём Леўшуноў займае шостае месца ў рэйтынгу лепшых праспектаў драфту НХЛ-2024 па версіі аўтарытэтнага партала Elite Prospects. У гэтым сезоне 17-гадовы Леўшуноў выступае ў Галоўнай юніёрскай лізе ЗША за „Грын-Бэй”.
-

Фота: pressball.by
У 29 матчах ён набраў 20 (8+12) ачкоў, паказчык карыснасці „-9” і з’яўляецца чацвёртым бамбардзірам сваёй каманды. Сярод самых дзейсных абаронцаў чэмпіянату USHL Арцём займае 6-е месца. Лідыруе ў рэйтынгу праспектаў амерыканец Коўл Айзерман. Беларускі рэкорд на драфце НХЛ – дзявяты нумар Руслана Салея ў 1996 годзе.
Антон Смольскі і Дынара Алімбекава перамаглі ў пасьютах Кубка Беларусі па біятлоне
Гонкамі пераследу ў Раўбічах завяршыўся розыгрыш Кубка Беларусі па біятлоне. Пераможцамі сталі лідары беларускай зборнай. У жаночым пасьюце на 10 км перамагла Дынара Алімбекава. Другой фінішавала Дар’я Кудаева (+3 мін. 52,0 сек.; 2 промахі), трэцяе месца заняла Наталля Карніцкая (+4 мін. 31,4 сек.; 2). У мужчын лепшым аказаўся Антон Смольскі. Сярэбраным прызёрам стаў Ілья Аўсеенка (+1 мін. 03,8 сек.; 2), трэцім да фінішу прыйшоў Дзмітрый Лазоўскі (+1 мін. 04,3 сек.; 4).
Матч паміж „Сан-Антоніа” і Голдэн Стэйт” сабраў рэкордную аўдыторыю ў гісторыі лігі
Матч рэгулярнага чэмпіянату НБА паміж „Сан-Антоніа” і „Голдэн Стэйт” сабраў рэкордную для лігі аўдыторыю. Паглядзець на матч каманд прыйшлі 68 623 гледачы. Сан-Антоніа прайгралі дзейным уладальнікам тытула (113:144).
Конар Макдэвід набраў 80-е ачко ў 44-й гульні сезона — найлепшы вынік у НХЛ з сезона-1995/96
Конар Макдэвід набраў 80-е ачко ў 44-й гульні сезона — найлепшы вынік у НХЛ за 27 гадоў. Капітан „Эдмантана” набраў 3 (2+1) балы ў матчы рэгулярнага чэмпіянату з „Сан-Хасэ” (7:1). У яго 82 (37+45) ачкі ў 44 гульнях. Макдэвід дасягнуў адзнакі 80 ачкоў хутчэй за ўсіх за апошнія 27 гадоў. У гісторыі „Эдмантана” 80 ачкоў за 44 матчы ці менш набіралі яшчэ толькі Уэйн Грэцкі (7 разоў) і Яры Куры (двойчы).
„Нью Джэрсі” закінулі шэсць шайб, Шаранговіч адзначыўся выніковай перадачай
Хакеісты „Нью Джэрсі” выйгралі ў „Анахайма” ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Беларускі легіянер „Дэвілз” Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 13 мін 54 сек, здзейсніў выніковую перадачу, зарабіў выдаленне і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці „+1”.
Беларускае Радыё Рацыя