Прысуды тром сябрам АГП пакінулі без зменаў



У судзе Фрунзенскага раёна Менска 31 кастрычніка вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму — 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года.

Як паведамляе АГП, учора, 20 студзеня, Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку прысуды пакінулі без зменаў, а скаргі без задавальнення. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Шылько. Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі.

Вясна