„Пішу лісты палітвязням з 2020 года”



Беларускія палітвязні. Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, Сяргей Ціханоўскі, Таццяна Канеўская, Максім Знак, Наталля Хершэ. Як мінімум ад такіх палітвязняў атрымала адказы валанцёр Алена Аляксеева на лісты, якія яна пачала дасылаць ад 2020 года, – распавяла сама суразмоўца:

Пісаць я пачала досыць даўно, яшчэ ў 2020 годзе, калі толькі пачаліся гэтыя падзеі. Я асабліва доўга не задумывалася, проста гэта адзінае, як я разумела, чым я магу дапамагчы, неяк выказаць сваю салідарнасць з гэтымі людзьмі.

Суразмоўца дадала, што нягледзячы на тое, што няма пэўнасці – ці даходзяць лісты да адрасатаў ці не, яна ўсё роўна працягвае пісаць людзям за краты.

Беларускае Радыё Рацыя