Правакатар-дальнабойшчык Юрый Комар працуе ў кампаніі з Беластока



Правакатар-дальнабойшчык, па даносах якога ГУБАЗіК затрымлівае і збівае беларусаў, аказаўся работнікам кампаніі з Беластока, даведаўся BYPOL.

BYPOL паведамляе, што 41-гадовы Юрый Комар з Мазыра працуе кіроўцам-міжнароднікам у польскай фірме, кампанія зарэгістраваная ў Беластоку.

Юрый Комар падчас рэйсаў праводзіць час у «чат-рулетцы». Там ён называе сябе грамадзянінам Украіны і правакуе людзей, з якімі мае зносіны, на рэзкія выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Пасля ён выкладвае відэазапісы ў вольны доступ у інтэрнэце.

Вядома, што пасля таго, як Комар пачаў выкладваць свае відэа ў інтэрнэт, былі затрыманыя некалькі чалавек.