15-е паседжанне па справе «Вясны»
У судзе Ленінскага раёна Менска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і прааабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
Сёння адбываецца 15-е пасяджэнне. Працэс знаходзіцца на стадыі даследвання пісьмовых матэрыялаў справы. На судзе агучылі ўжо больш за 150 тамоў справы з 284.
