У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек. 27 студзеня МУС чарговы раз абнавіла свой «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У яго дадалі 20 чалавек, агульная колькасць фігурантаў дасягнула 2370, піша «Вясна». Акрамя іншых, у спіс дадалі мужа і жонку Дзяніса і Святлану Шарамеццевых, старшыню незалежнага прафсаюза на «МАЗе» Арцёма Жэрнака, а таксама дзвюх грамадзянак Расеі — Кацярыну Глінскую і Алену Яфрэменка.