Анонс праграмы „Маніфест”: Ганна Лукашык
Фартэпіяна, віяланчэль, гітара, вакал… Тое, што жыццё беларускай артысткі Ганны Лукашык будзе звязанае з музыкай, яе родным стала зразумела, калі дзяўчыне толькі споўнілася 4 гады. Хаця хобі на той час у яе былі рознымі…
«Успамін пра тое, як аднойчы мы з дзядулям гулялі ў шахматы, цяпер мяне вельмі сагравае», – прызнаецца Ганна Лукашык.
Пра тое, чым цяпер напоўненае яе жыццё, Ганна Лукашык распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай «Маніфест». Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя

