Шаранговіч стаў шостым беларусам, які набраў 100 ачкоў у НХЛ
24-гадовы Ягор Шаранговіч стаў шостым беларусам, які набраў 100 ачкоў у НХЛ. У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату „Нью-Джэрсі” прайграў „Сэнт-Луісу” — 2:4. На рахунку Шаранговіча галявы пас, які і стаў 100-м ачком (у яго 52 закінутыя шайбы і 48 галявых перадач).
-

Фота: nhl.com
У гэтым сезоне ў яго 24 балы ў 54 гульнях. Найбольш ачкоў у НХЛ сярод беларусаў набраў Міхаіл Грабоўскі — 296 (125 шайбаў +171 перадача). На другім месцы Андрэй Касціцын — 222, на трэцім легендарны Руслан Салей — 204 балы.
Вайлупаў вызначыўся тройчы, але „Веспрэм” саступіў „Магдэбургу”
Венгерскі „Веспрэм” пацярпеў трэцюю паразу ў групавым этапе гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. У гасцявым паядынку 12-га тура з нямецкім „Магдэбургам” віцэ-чэмпіёны Венгрыі саступілі 25:32. У актыве беларускага легіянера „Веспрэма” Мікіты Вайлупава тры дакладныя кідкі. Усяго ў гэтым турніры ён закінуў 26 мячоў. „Фінал чатырох” чэмпіёнскай Лігі пройдзе 17-18 чэрвеня ў нямецкім Кёльне.
„Нёман” разграміў „Тарпеда”-БелАЗ
Гарадзенскі „Нёман” у таварыскім матчы разграміў жодзінскае „Тарпеда”-БелАЗ. Лік сустрэчы 3:0. Сустрэча прайшла ў гарадзенскім футбольным манежы. У складзе гарадзенцаў дублем адзнычыўся ўкраінскі нападнік Раман Папарыга, яшчэ адзін гол забіў паўабаронца Вячаслаў Якімаў.
Максім Салаш у сімвалічнай зборнай тура Адзінай лігі ЗГБ
Па выніках матчаў Адзінай баскетбольнай Лігі ВТБ была складзена сімвалічная пяцёрка гульцоў тыдня. Яе прыводзіць афіцыйны сайт, адзначаючы дасягненне форварда „Ніжняга Ноўгарада” беларуса Максім Салаша. Ён правёў свой лепшы матч у Адзінай Лізе, набраўшы 25 ачкоў і 13 падбораў, і дапамог „Пары Ніжняму Ноўгараду” ўпершыню з 2019-га года абыграць „Зеніт” на сваёй пляцоўцы 79:70.
Крыс Пол абышоў Майкла Джордана і стаў трэцім у НБА па перахопах за кар’еру
Плэймэйкер „Фінікса” Крыс Пол абышоў легенду НБА Майкла Джордана па перахопах за кар’еру. Пол падышоў да гульні з „Кліпэрз” адстаючы ад Джордана на 3 перахопы. 37-гадовы баскетбаліст запісаў на свой рахунак чатыры перахопы і давёў агульны паказчык да адзнакі 2515. Гэта дазволіла Крысу пацясніць 6-разовага чэмпіёна лігі з трэцяга месца.
Лідары НБА па перахопах — Джон Стоктан (3 265) і Джэйсан Кід (2 684).
Беларускае Радыё Рацыя