У Менску 1 сакавіка пачнецца суд па справе падрыву міліцэйскай машыны
Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 году недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Менска. Пазней СК паведаміў пра затрыманне 45-гадовага менчука, які нібыта меў дачыненне да падрыву аўто, а таксама да пашкоджання «Табакеркі» і ўрны для смецця на Старавіленскім тракце. Як паведамлялі потым СМІ, імя затрыманага — Максім Селязнёў.

1 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менска пачнецца судовы працэс па гэтай справе. На лаве падсудных Максім Селязнёў і Дзмітрый Марцінкевіч. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Карсюк.
Максіму і Дзмітрыю інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
• ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
• ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК — акт тэрарызму;
• ч. 1 арт. 406 КК — неданясенне аб злачынстве.