У Беларусі стартавалі вучэнні па тэрабароне



У Беларусі 28 лютага стартавалі планавыя заняткі з удзельнікамі тэрабароны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Яны працягнуцца з 28 лютага па 3 сакавіка. Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, мэтай заняткаў з’яўляецца павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

„На працягу чатырох дзён ва ўсіх адміністрацыйных раёнах будуць праведзены тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў, адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, праверкі наяўнасці і ўмоў захоўвання існуючых запасаў матэрыяльных сродкаў”, – растлумачылі ў прэс-службе.