У Беларусь перакінутае расейскае спецпадраздзяленне высокааплатных наймітаў



Расейскі праваабарончы праект Gulagu.net паведаміў 11 сакавіка пра пагрозу арганізацыі ў Беларусі тэрактаў, якія будуць скарыстаныя для ўцягвання краіны ў вайну.

Фота: Gulagu.net

Паводле крыніцы Gulagu.net, у Беларусь перакінутая створаная ў снежні 2022 года пад кантролем ФСБ і міністэрства абароны Расеі «група высокааплатных наймітаў, гатовых да выканання ў іх разуменні „творчых задач“, звязаных з пераапрананнем (яўна ў форму ЗСУ) і ўчыненнем ад імя Украіны дыверсіяў і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі», каб уцягнуць краіну ў вайну.

Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусь далучыцца да вайны толькі ў тым выпадку, калі на беларускую зямлю ступіць хоць адзін украінскі салдат.

Беларускае Радыё Рацыя

Array