Музыкі гурта Tor Band адмаўяляюцца даваць паказанні і не лічаць сябе вінаватымі
Беларускі гурт Tor Band, які вынонваў песні пратэстнай скіраванасці, у студзені гэтага года быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Самі ж рагачоўскія музыкі цяпер знаходзяцца за кратамі, яны абвінавачваюцца па 3 крымільных артыкулах. А да тых, хто здымаўся ў кліпах артыстаў, працягваюць прыходзіць праваахоўнікі.
У падтрымку музыкаў днямі ў цэнтры Варшаве прайшла акцыя. Яе ініцыятар – сябра бэнду, былы дарадца дэпутата парламента, дырэктар цэнтру культуры Дзяніс. Сёння ён стаў Госцем Рацыі і распавёў, чаму ўдзельнікі калектыву не з’ехалі і як стварылі пратэстны калектыў.

– Гэты гурт пачынаўся не як Tor Band, меў іншую назву. Я здымаўся ў кліпах. Дапамагаў рэкламаваць у медыя. Напрыклад, з Яўгенам Бурло мы разам працавалі калі я быў дырэктарам цэнтра культуры, то ён адказваў за мерапрыемствы, якія былі ў раёне. Зміцер Галавач – добры чалавек, мой сябар.
РР: Ці можаце распавесці, як здымаліся гэтыя знакамітыя, ужо не толькі ў Беларусі, кампазіцыі?
– Гэта было на маіх вачах. Насамрэч да 2020-га года ў гурта Tor Band не было ўласных кампазіцый, у якіх можна было пабачыць палітычны кантэкст. Гэта была музыка для моладзі, дзесьці для 16 год, можна сказаць, такі «Маргінштэйн» беларускага кшталту. Яўген на той час яшчэ працаваў у Доме культуры, ён працаваў да 2022 года. Бо як спецыяліста яго немагчыма было замяніць. Нават і зараз не могуць замяніць. Усё адбылося на маіх вачах. Першы ролік быў як эксперымент. Што адбывалася? Быў травень. Відавочна адчувалася паветра перамен. Было зразумела, што штосьці ідзе не так. Будзе не такая, не звычайная, прэзідэнцкая кампанія. Былі збянтэжаны чыноўнікі. Яны проста не ведалі як рэагаваць на ўсе гэтыя працэсы ў грамадстве. І музыкі дзеля эксперыменту вырашылі запісаць кампазіцыю. І гэта быў нават не кліп, а проста песня «Ухадзі» ў Доме культуры. Запісвалі можа ў іншым месцы, але проста я бачыў, як рабілі мантаж. Калі я пачуў першую частку гэтай песні, адразу зразумеў, што гэта будуць мільёны праглядаў. І пайшло, пайшло. 9 жніўня – тэрор і рэпрэсіі, гвалт на вуліцах. Хлопцы ў нас творчыя, эмацыйныя. Не змаглі ўтрымаць у сябе абурэнне і вырашылі выказаць так, як яны ўмеюць, праз музыку.
РР: Калі іх прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем, як яны паставіліся да гэтага?
– Тое, што я ведаю, гэтая справа засакрэчаная. Яна засакрэчаная больш, чым справа Ціханоўскага. Насамрэч уся гэтая крымінальная справа – гэта загад самога Лукашэнкі. Бо яму паказалі, я так разумею, гэтыя кліпы. Там ёсць, напрыклад, кліп «Бацька». І гэта яго асабістая помста. Бо ніхто доўгі час дакладна не ведаў, па якіх артыкулах іх абвінавачваюць. І затым высветлілася, што тры артыкулы Крымінальнага кодэксу. Спачатку былі адміністрацыйныя працэсы, але было зразумела, што гэта так не скончыцца. Я ведаю, што быў вялікі ціск на іх сяброў з Рагачова, на сваякоў. Па маёй інфармацыі, музыкі катэгарычна адмаўляюцца даваць нейкія паказанні і не лічаць сябе вінаватымі. Гэта была іх прынцыповая пазіцыя – не з’язджаць з Беларусі. Бо яны былі ўжо ў Літве ў тым годзе. Але ж яны свядома прыехалі. Недзе за 2-3 месяцы да арышту.
Цалкам размова:
З сябрам гурта Tor Band Дзянісам размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.