У Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча Наталлі Пінчук з міністрам культуры Польшчы (абноўлена)
23 сакавіка ў Варшаве працягваюцца сустрэчы Наталлі Пінчук, жонкі зняволенага праваабаронцы і нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага. Чарговая спатканне адбылося ў Музеі вольнай Беларусі, куды прыехаў і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі.
З нагоды Дня Волі віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі перадаў Музею вольнай Беларусі плакаты з конкурсу “Бел-чырвона-белы”, арганізаванага НЦК і МЗС. Плакаты, натхнёныя барацьбой беларусаў за годнае жыццё, застануцца сведчаннем салідарнасці паміж палякамі і беларусамі.
















Беларускае Радыё Рацыя