Супрацоўніцу Полацкага запаведніка звольнілі падчас адбыцця арышту
Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Тамару Джумантаеву звольнілі падчас адбыцця арышту. Пра гэта „Позірку” паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

13 красавіка з-пад арышту вызвалілі Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка запаведніка (яго імя невядомае).14 красавіка на волі аказаліся старэйшая навуковая супрацоўніца Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч і Алена Ходзікава, якая раней звольнілася з запаведніка. Яны адбылі па 15 сутак.
Паўторна быў арыштаваны наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак, а таксама супрацоўнік запаведніка Ігар Бортнік. Як паведамлялася, 29 і 30 сакавіка былі затрыманыя больш за 10 жыхароў Полацка і Наваполацка.