Дырэктарка „Слаўцэнтра” знаходзіцца на Акрэсціна, мужа арыштавалі
Дырэктарка „Слаўцэнтра” Ірына Зімнева знаходзіцца на Акрэсціна.

Яе мужа арыштавалі на 14 сутак. Як паведамлялася, 13 красавіка суддзя Таццяна Мотыль прызначыла Ірыне штраф у 20 базавых велічыняў (740 рублёў) за нібыта „хуліганства”. Аднак пасля гэтага Зімнева на волю не выйшла.
Мужа арыштавалі па тым жа артыкуле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Дома ў сямейнай пары застаюцца дзве непаўнагадовыя дачкі.