У Гомелі затрыманы музыка Алекс Трэш



Пра гэта паведамляе актывіст Ілля Міронаў.

„Увечары 13 красавіка быў арыштаваны мой сябар, вядомы ў Гомелі музыкант Алекс Трэш, які граў у некалькіх гуртах. Учора адбыўся суд, па адміністрацыйным правапарушэнні (як відаць, 19.11 КаАП РБ). Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ. Які прысуд невядома”, — напісаў Міронаў.