Жанчыну асудзілі на 1,5 года абмежавання волі па двух дыфамацыйных артыкулах
У судзе Пухавіцкага раёна 31 сакавіка асудзілі Аллу Высоцкую паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў Але адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі і штраф 1110 беларускіх рублёў.
Але Высоцкай 54 гады. Жанчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.