У Магілёве перад выпускнікамі выступіць дэсант Z-артыстаў
Канцэрт пад назвай “Зорны выпускны” пройдзе ў Магілёве 10 чэрвеня — яго арганізуюць спецыяльна для выпускнікоў школ і іх бацькоў. І, як высветлілася, на гэтым “свяце” будзе сапраўдны “дэсант” расейскіх Z-артыстаў.

Хэдлайнеркай заяўлена Вольга Бузава, якая восенню ездзіла ў акупаваную Расеяй Данецкую вобласць Украіны і адмаўлялася асуджаць уварванне. Таксама на сцэне выступіць гурт “Прапаганда”, якая віншавала з “Днём абаронцы Айчыны” плакатам з літарай Z (сімвалам расійскай вайны ва Украіне). У праграме — і гурт “Стрелки“, які выступаў у акупаванай Данецкай вобласці яшчэ ў 2017-ым. Таксама выступаць будуць беларускія артысты, якія ў апошнія гады сталі частымі гасцямі на афіцыйных мерапрыемствах і конкурсах кшталту “Фактар Х” і “Славянскі базар”.
Беларускае Радыё Рацыя