Амаль 53 тысячы былых вучняў развітваюцца са сваімі школамі
Сёння амаль 53 тысячы, ужо былых вучняў 11-х класаў, развітваюцца са сваімі школамі. Па ўсёй краіне ладзяцца выпускныя вечары. Ужо на наступным тыдні ў краіне пачнецца цэнтралізаванае тэставанне, а далей уступная кампанія ва ўніверсітэты.

Якія далейшыя планы на вучобу маюць учорашнія школьнікі, пацікавіўся наш карэспандэнт у юных жыхароў Пінска:
– БДУ хімфак, а там ужо буду думаць, ці фармацэўтыка, ці вытворчая хімія. Там больш шанцаў працу знайсці.
– Атрымаю атэстат, паступлю там кудысьці, атрымаю адукацыю, стану адукаваным чалавекам.
– Галоўнае, каб была праца.
– Мэта – Беларускі эканамічны ўніверсітэт, банкаўская справа. Буду банкірам, эканамістам, звычайная праца, такая нудная руціна.
– Куды панясе, спадзяюся на лепшае, што-небудзь звязанае з псіхалогіяй. Я сур’ёзна – куды панясе.
– Я планірую пакуль што паступаць на юрыста.
Міністэрства адукацыі паведаміла, што сёлета ўніверсітэты краіны гатовыя прыняць каля 52 тысячаў студэнтаў. На ўсіх маецца 28 тысячаў бюджэтных месцаў.
Беларускае Радыё Рацыя