У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў
У панядзелак «Школа будучыні» пачынае прыём заяў на паступленне ў першы клас.

У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў. Колькасць месцаў абмежаваная – усяго 150. Бацькі, якія хочуць аддаць дзяцей акурат у гэтую навучальную ўстанову стварылі спіс «чаргавікоў», піша Onliner. Як расказала адна з чытачак, цяпер у ім каля 70 чалавек.
Па словах іншага чытача, каля навучальнай установы дзяжураць чалавек 10-15. Праводзіцца пераклічка. Калі нехта не адгукнецца на сваё прозвішча, яго выкрэсліваюць са спіса.
Беларускае Радыё Рацыя