Звыш 250 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Генадзь Борыс
Ён асуджаны па крымінальным палітычна матываваным артыкуле 368 або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

– Палітвязень быў затрыманы ўзброенымі амапаўцамі ў жніўні мінулага года ў горадзе Баранавічы. Спачатку Генадзю Борысу прысудзілі 800 рублёў штрафу за за лайк пад інфармацыяй з экстрэмісцкага сайту, а менавіта арт. 19.11 КаАП – «Выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». А пасля яму прад’явілі ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса або Абраза Лукашэнкі.
– Па выніках палітвязню прысуджана 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Перад судом 55-гадовы ветэран вайны ў Афганістане знаходзіўся ў СІЗА, а пасля быў пераведзены ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 43. Што адметна, спачатку Генадзю Борысу хацелі прысудзіць 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, але ў выніку тэрмін зменшылі на паўгады.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя