Затрыманая беларуска адмовілася размаўляць з прапагандыстам Азаронкам
Затрыманая жанчына адмовілася размаўляць з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам, перадаюць праваабаронцы „Вясны”.

Прапагандыст прыйшоў у ГУБАЗіК, каб запісаць відэа з жанчынай.
Азаронак сцвярджаў, быццам яна пакідала абразлівыя каментары, і распытваў наконт іх. Але затрыманая моўчкі глядзела на яго і не адказвала на пытанні.
Паводле звестак праваабаронцаў, гэта 38-гадовая Наталля Крук.