Анонс перадачы „Мы бачым”
У Варшаве прайшла канферэнцыя „Новая Беларусь 2023”.
Праходзіла яна ў асноўным у атмасферы згоды. Адзін толькі блогер Мікалай Маслоўскі, давераная асоба Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, выступіў з рэзкай крытыкай Каардынацыйнай Рады.

Кажа Мікалай Маслоўскі:
– Яны пачынаюць працаваць, як лукашысты, хаваць праўду. І беларускія дэмакратычныя сілы павінны зразумець, што яны дэмакраты, а не лукашысты. Таму з іх боку павінна быць па магчымасці прыязная рэакцыя і гатовасць супрацоўнічаць з блогерамі, журналістамі, з прадстаўнікамі інфармацыйнага поля ці расследавальнікамі таксама. Гэта дапамагае ачысціць апазіцыю ад агентаў, ад розных прахіндзеяў, якія жадаюць зарабіць на пакутах беларусаў.
Больш пра крытыку Мікалаем Маслоўскім Каардынацыйнай Рады можна будзе паслухаць 11 жніўня, у пятніцу ў 21 гадзіну 30 хвілін па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя