Вячаслава Малейчука, асуджанага да 22 гадоў зняволення, зноў будуць судзіць
Палітвязня Вячаслава Малейчука, асуджанага да 22 гадоў зняволення, зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

37-гадоваму Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінску» прысудзілі 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў КК.
Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «BYPOL».
Тэрмін яго накіравалі адбываць у ваўкавыскую калонію № 11. 10 лютага яго судзілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Стала вядома, што 23 жніўня ў Горках супраць палітвязня зноў будзе разгледжана справа паводле ч.2 арт. 411 КК. Працэс прызначана весці суддзя Алена Вераб’ёва.
Падтрымаць Вячаслава: ПК №11, 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Вячаслав Аляксандравіч Маляйчук.
вясна