Сёлета ў Менску пачалі 14 крымінальных спраў за непавагу да дзяржсімволікі
За непавагу да дзяржаўнай сімволікі следчыя падраздзяленні Менска сёлета пачалі 14 крымінальных спраў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Самаму малодшаму фігуранту 16 гадоў, найстарэйшаму — 52 гады.

Адну з апошніх спраў пачалі на 26-гадовага магілёўца. Мужчына прыехаў у сталіцу на заробкі. Увечары 31 ліпеня ён са знаёмымі выпіваў па дарозе ў краму сарваў сцяг з будынка інтэрната, зламаўшы дрэўка. Сцяг ён забраў з сабой. Неўзабаве міліцыянты яго затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў і ўзялі пад варту.
Крыніца: t.me/viasna96