Леанід Судаленка: Калі чалавек толькі пачынаў змаганне за свае правы, то яго адразу каралі
Пасля 2020 года прававыя механізмы ў Беларусі не працуюць ад слова зусім, асабліва калі гэта тычыцца палітычных, кажа былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка:

— Я чытаў некалькі прыкладаў, калі чалавек палітычны выходзіў, толькі ён пачынаў змаганне за свае правы, то адразу яго каралі. Я разумеў, калі б я толькі пайшоў абскарджваць свой прысуд ці іншыя нейкія актыўнасці праяўляў, у сэнсе, сваёй абароны, то адразу б мяне пакаралі. А я быў публічным чалавекам да 2020 году. А кожны мой допіс на Фэйсбуку — новы крымінальны артыкул.
Паводле Леаніда Судаленкі, катаванні і здзекі над палітычнымі ў месцах зняволення і сведчаць пра тое, што адсутнічаюць прававыя магчымасці абараніцца.
Старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра „Вясна” Леанід Судаленка быў асуджаны 14 студзеня 2022 года да пазбаўлення на 3 гады за нібы арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Беларускае Радыё Рацыя