600 дзён правяла за кратамі палітзняволеная Юлія Лаптановіч



600 дзён – столькі ўжо за кратамі правяла палітзняволеная з Берасцейшчыны Юлія Лаптановіч. Ёй выставілі абвінавачванне адразу па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Палітзняволеная Юлію Лаптановіч абвінавацілі ў такіх крымінальных палітычна матываваных артыкулах як Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, Абраза прадстаўніка ўлады, Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак, Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных ды так далей.

Адметна тое што Юлія Лаптановіч з’яўляецца шматдзетнай маці. Яна – фігурантка „справы карагодаў”, узбуджанай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Берасці. Яе муж – Ігар Лаптановіч – таксама палітвязень. Дома ў сям’і Лаптановіч прайшоў ператрус. Вынік суда –  4 гады і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзі – Віктар Сянько і Вера Філонік. Юлія Лаптановіч зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №4.

Беларускае Радыё Рацыя