Аднавілі суд над лідарамі прафсаюза РЭП
Палітзняволеных актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшку вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Пасля нечаканага перапынку у судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам — 4 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне. Сёння, 4 студзеня, праваабаронцам стала вядома, што вырак падсудным суддзя Алена Папкова збіраецца агучыць 5 студзеня.
Раней суд над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў перанеслі на нявызначаны тэрмін. Ім прад’яўлены шэраг крымінальных артыкулаў, у тым ліку ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і распальванне сацыяльнай варожасці.