Беларусь пакінулі каля 20-ці тысяч ІТ-спецыялістаў



Згодна з прыблізнымі падлікамі, з восені 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў. Апошнія месяцы пра масавую рэлакацыю супрацоўнікаў гавораць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыццём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, Playtika ды іншых.

Большасць айцішнікаў пераязджае ў Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour. У гэтую краіну, па ацэнцы выдання, маглі пераехаць 8-10 тысяч ІТ-спецыялістаў. 2-4 тысячы абралі Грузію. Сярод іншых краін называюць Узбекістан і Літву. Да вайны папулярнай была таксама Украіна.

Крыніца: dev.by