Беларускі Чырвоны Крыж збірае ахвяраванні для ўкраінскіх бежанцаў



Паводле афіцыйных лічбаў, ад моманту ўварвання Расеі ва Украіну, у Беларусь прыбыла звыш 20 тысяч украінцаў. З іх амаль 1,5 тысячы знаходзяцца пад патранатам Чырвонага Крыжа. Яны атрымалі неабходную дапамогу, дзякуючы ахвяраванням неабыякавых беларусаў. Збор сродкаў вядзецца па ўсёй краіне.

Па словах супрацоўніцы арганізацыі Надзеі Аксак, прымаюцца розныя рэчы, якія могуць спатрэбіцца, але ёсць прыярытэтная катэгорыя:

– Гэта павінны быць тавары першай неабходнасці. Калі прадукты, то падоўжанага захоўвання – крупы, цукар, кансервы, лапша хуткага прыгатавання, цукеркі. Гэта могуць быць шампуні, гелі, сродкі асабістай гігіены. Усё тое, што неабходна кожнаму чалавеку для нармальнага існавання.

Для абсалютнай большасці ўкраінцаў Беларусь з’яўляецца транзітнай краінай ці часовым прытулкам. Людзі імкнуцца трапіць у Польшчу, Літву і Латвію.

Беларускае Радыё Рацыя