Былая палітзняволеная Святлана Бараноўская знаходзіцца ў бяспецы
У Нямеччыне ўжо ў поўнай бяспецы знаходзіцца былая палітзняволеная Святлана Бараноўская.

Яна была затрыманая ў Беларусі ў снежні 2021 года, ёй былі прад’яўленыя адразу два артыкулы крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і абраза прадстаўніка ўлады.
Кажа Святлана Бараноўская:
– Зараз я знаходжуся ў Германіі. Прыняла гэтае рашэнне са снежня 2022 года пасля аднаго тэлефанавання.
Пераезд, у мяне быў пераход, нелегальны, канешне. Калі распавядаць, то гэта было страшна, але калі ты сам азіраешся назад, то думаеш: Госпадзі, як ты гэта прайшла? Але я прайшла, праходзіла лясны гушчар балотны і на завяршэнне – у такім добрым балоце па пояс.
Былой палітзняволенай Святлане Бараноўскай было прысуджана тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняя хімія”). Але цалкам пакаранне яна не адбыла, паколькі з’ехала за мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя