Чатырох фігурантаў па «справе СБНШ» асудзілі на тэрміны ад 3 да 3,5 гадоў калоніі



У Менскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі.

Іх абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». Іх тэлефоны канфіскавалі, як «сродкі здзяйснення злачынстваў». Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча.

Падтрымаць зняволеных: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дабрыднеў Алег Паўлавіч, Балахонаў Кірыл Васільевіч, Яфімовіч Уладзіслаў Аляксандравіч, Рукойць Аляксандр Іванавіч.

вясна