Cуд над Анджэем Пачобутам: пачалі дапытваць сведак
Гарадзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста і сябра “Саюзу палякаў Беларусі” Анджэя Пачобута. Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да санкцый, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Сёння на судзе дапытваюць сведак.
Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. КДБ дадаў журналіста ў “Спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Пачобуту пагражае да 12 гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя