«Моладзевы блок» прадставіў вынікі апытання беларускай моладзі
Беларуская моладзь не задаволена ўмовамі жыцця ў Беларусі. Даследчая група руху «Моладзевы блок» прадставіла вынікі апытання беларускай моладзі, якая пражывае ўнутры краіны. Маладзёны ва ўзросце 18-35 гадоў адказалі на пытанні пра тое, ці задаволеныя жыццём у Беларусі, ці жадаюць эміграваць, якім палітыкам давяраюць і як ставяцца да вайны ва Украіне. Пра атрыманыя вынікі апытання распавёў даследчык Канстанцін Несцяровіч:
– Поўны кансэнсус, што існуючая сістэма не адпавядае інтарэсам моладзі. Большасць выступаюць за перамены, большасць не задаволена ўмовамі жыцця, многія хочуць з’ехаць, многія занепакоены эканамічнымі ўмовамі, у якіх жывуць, незадаволенасць існуючай сістэмы і жаданне рэформы. Частка моладзі, якая верыць Лукашэнку, гэта як правіла людзі з вёсак і невялікіх гарадоў, менш адукаваныя, менш цікавяцца палітыкай, больш іх цікавяць эканамічныя праблемы. Рэжым паслядоўна даводзіць людзей да беднасці. Пра гэта таксама трэба гаварыць.
Паводле вынікаў даследаванняў настрояў моладзі ў Беларусі, недавер да дзяржаўных інстытутаў зашкальвае. Варыянт «гэта не мая дзяржава, яна не абараняе інтарэсы такіх, як я» выбралі 34%. У адносінах да сілавых структур, судоў, парламента і пасады прэзідэнта недавер дасягае 60%. У лідарах даверу моладзі – каталіцкая царква (40%), а вось праваслаўнай царкве ў Беларусі давяраюць толькі 28% моладзі.



















Беларускае Радыё Рацыя