Для журналіста Паўла Падабеда пракуратура запатрабавала 4 гады калоніі



Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, падчас спрэчак бакоў у Менскім гарадскім судзе 30 чэрвеня абвінавачванне папрасіла пакараць відэааператара 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Для высвятлення акалічнасцяў крымінальнай справы запатрабавалася ўсяго два пасяджэнні.

Працэс у Менгарсудзе пад кіраўніцтвам Яўгена Пісарэвіча пачаўся 28 чэрвеня, а ўжо праз дзень прадстаўнік пракуратуры запатрабаваў для фігуранта рэальны тэрмін зняволення – 4 гады папраўчай калоніі на падставе ч. 3 арт. 361-1 КК.