Латушка не атрымаў адказаў на запыты з нагоды завочнага суда над ім
Павел Латушка заявіў, што не атрымаў адказаў на запыты з нагоды завочнага суда над ім.

„Я звяртаўся з просьбай праінфармаваць мяне і прадставіць копію абвінаваўчага заключэння — адказу не атрымаў. Прасіў адваката выйсці на сувязь-адказу не было”, — патлумачыў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Палітык таксама зрабіў адвод адвакату, паколькі лічыць, што ён не можа абараняць яго інтарэсы. Але і на гэта адказу не атрымаў. Як і на прапанову выкарыстоўваць Zoom як сродак сувязі, каб узяць асабіста ўдзел у гэтым судовым пасяджэнні.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і іншых фігурантаў справы “Каардынацыйнай Рады” пачнуць судзіць завочна ў рамках спецвытворчасці 17 студзеня.