Лукашэнкаўцы назвалі, каго наступнага будуць судзіць завочна
Следчы камітэт назваў новыя прозвішчы людзей, якіх будуць судзіць завочна.

Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара. Паводле яго словаў, гэта адзін са стваральнікаў телеграм-каналу NEXTA Сцяпан Пуціла, былы супрацоўнік ГУБАЗіК, які звольніўся пасля выбараў і з’ехаў з Беларусі, Станіслаў Лупаносаў а таксама арганізацыя BYPOL і тыя, хто да яе далучыўся.
Гэта не першыя беларусы, якіх збіраюцца судзіць завочна. Да гэтага «завочную спецвытворчасць» пачалі ў адносінах да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі і Аляксандры Герасімені.