Мінабароны Беларусі заявіла пра спробу нападу на беларускіх вайскоўцаў



Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ўвечары 11 траўня „на ўчастку аўтадарогі М-5 кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля ўчыніў спробу нападу з выкарыстаннем выбуховай прылады на групу вайскоўцаў, якія бяруць удзел ва ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы”.

Як паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі, выбуховая прылада была зроблена з піратэхнічных сродкаў, а пасля нападу кіроўца спрабаваў уцячы. Вайскоўцы заблакавалі аўтамабіль, а 51-гадовага кіроўцу затрымалі і перадалі сілавікам. “У дзеяннях кіроўцы ёсць прыкметы экстрэмізму”, — паведамілі ў Мінабароны.

Вайскоўцы не пацярпелі.