На Берасцейшчыне дадалося 6 новых палітвязняў



259 чалавек – такая апошняя колькасць палітвязняў, зафіксаваная на Берасцейшчыне.

„Вось ужо месяц лічба не апускаецца меньш за 250 чалавек, з’яўляюцца новыя фігуранты крымінальных палітычна матываваных справаў,” – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

Колькасць іх павялічылася на 6 чалавек. Нам не вядома, каб нехта пазбавіўся гэтага статусу, але адразу 6 чалавек набылі статус палітзняволенага.

Праваабаронца дадала, што таксама ёсць шмат тых, каму прысуджаюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу або „хатняя хімія”. Як правіла, такіх асобаў не прызнаюць палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя