На гомельскім “Заводзе ліцця і нармаляў” адбыліся затрыманні



На гомельскім “Заводзе ліцця і нармаляў” адбыліся затрыманні. “Прыехаў АМАП на “бусіках”, наўпрост на тэрыторыю завода. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, зашчаплялі кайданкі”, — распавяла крыніца “Свабоды”.

Паводле суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек. У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з’явілася відэа пра “адпрацоўку” ў Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі “на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням” і “выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў”. Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.

“Радыё Свабода” піша, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для “палітычных” цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

“Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых”, — кажуць суразмоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя