Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў „крытую” турму
Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць з калоніі на два гады на турэмны рэжым, паведамляюць палітвязні. Такое рашэнне вынесла наваполацкая суддзя Ірына Жарова.

Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі, дзе Афнагель адбывае пакаранне. Актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель асуджаны на сем гадоў па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў наваполацкай калоніі №1.
На пачатку сакавіка палітвязня пасля штрафнога ізалятара, дзе ён прабыў 1,5 месяца, адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Таксама яму зменшылі „атаварку” да 1 базавай велічыні ў месяц.