Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення



У судзе Жодзіна з 14 лютага пачалі разглядаць крымінальную справу супраць аўтара youtube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Па дадзеных следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапушчаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі, за што неаднаразова падвяргаўся спагнанням».

Сёння, 27 лютага, суддзя Іван Грынкевіч прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Сваю віну Ціханоўскі не прызнаў. Вядома, што ў жодзінскай турме Сяргея два месяцы бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА ў нечалавечых умовах.

Вясна