Палітзняволенага Мікалая Казлова змясцілі ў карцар



Палітзняволенага Мікалая Казлова змясцілі ў карцар.

Пра гэта паведамляе палітык Анатоль Лябедзька. Паводле яго інфармацыі, адразу пасля выхаду з каранціну лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар. Там ён прабудзе да 26 сакавіка.

Мікалай Казлоў — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго затрымалі 27 ліпеня 2022 года. Абвінавацілі ва ўдзеле ў “Маршы новай Беларусі” у Менску ў 2020 годзе. Трэцяга лістапада Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 гады калоніі.