Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі маці дваіх дзяцей
Нягледзячы на гучныя словы пра прымірэнне, сілавікі працягваюць затрымліваць за падзеі 2020 года беларусаў, якія вяртаюцца ў краіну.

З канала сілавікоў стала вядома, што затрымалі 40-гадовую мtнчанку Наталлю Ілліч. Яна маці дваіх дзяцей, некалі працавала бухгалтарам у сферы грузаперавозак.
Жанчыну затрымалі за тое, што яна ў 2020 годзе нібыта пакідала паведамленні ў дваровых чатах. Мяркуючы па скрыншотах з каналаў сілавікоў, гэта рэпосты з розных каналаў і эмацыйныя паведамленні.