Наваполацкага пастара і служыцеля «Царквы Валадарства Божага» арыштавалі на 15 сутак
10 месяцаў таму
Справу пастара царквы Аляксандра Герасімовіча (на фота злева), а таксама служыцеля Вадзіма Сафонава (на фота справа) сёння, 12 снежня, разглядалі ў раённым судзе. Як паведамляе @christianvision, іх абвінавацілі, верагодна, у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Абодва мужчыны — шматдзетныя бацькі: Аляксандр выхоўвае 7 дзяцей, а Вадзім — 3.