Пісьменніка Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку Валерыю асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
У судзе Ленінскага раёна Менска вынесены прысуд па справе пісьменніка і фатографа Дзмітрыя Баяровіча і ягонай жонцы Валерыі Баяровіч.

Іх вінавацілі ў арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 КК. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Дзмітрыю і Валерыі па тры гады «хатняй хіміі», паведамляе СТВ.
Дзмітрый працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.
Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».
вясна